Среда, Мая 27, 2020

Заданні для падтрымліваючых заняткаў

Колькі разоў сустракаецца гук  ш  у скорагаворцы:

Мама мышка сушыла шышкі,

мышка-малышка мыла лыжкі.

 

Запішыце словы ў два слупкі:

1) словы, дзе ўсе зычныя гукі глухія

2) словы, дзе ўсе зычныя гукі звонкія

Гульня, вярба, шапка, каса, кошка, зязюля, косіць, бульба.

 

У якіх словах толькі цвёрдыя зычныя гукі?

Зямля, палын, студзень, пісаць, ноч

 

4.У якіх словах колькасць літар і гукаў не супадае?

Дождж, гром, навальніца, зямля, дзед

 

У якім слове націск падае на другі склад?

Настаўнік, доктар, шавец, дзяцел

 

Укажыце лічбай колькасць галосных і зычных гукаў у словах.

пісьмо -__г., __з.;

дзверы -__г., __з.;

ад’езд -__г.,__з.;

зялёныя -_г., _з.;

мядзведзь -__г,__з.

 

У якім слове няправільна названа літара?

А) Госці – гэ, о, сэ, цэ, і.

Б) кніга – ка, эн, і, гэ, а.

В) слова – эс, эл, о, вэ, а.

 

Колькі разоў у сказе сустракаецца гук [дз']?

Дзяцел дзюбай дуб дзяўбе?

А) 2                 б) 3                  в) 4

 

Да наступных слоў падбяры іншыя з парнымі глухімі або звонкімі зычнымі.

Заліць - __________,  бітон - __________,

галодны - __________, ход - ________,

дзень - _________,  суп - ________,

том - _______,  Джэк - _________,  жар - _________.

 

Падкрэслi словы, у якiх не супадае колькасць лiтар i гукаў.

Яблык, белая, Iлья, булён, радыё, цецярук.

 

Падлiчы колькасць мяккiх зычных у кожным слове.

Свiтанак (    ), песня (    ), схiлiў (    ), сiтуацыя (    ), радасць (    ), прозвiшча (    ).

Колькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах? Паставіць адпаведную лічбу.

Цуда

 

гарбуз

 

раз’езджаны

 

Лічба

 

дождж

 

знаходка

 

Жолуд

 

жаніцьба

 

падказка

 

Абход

 

завадзь

 

просьбіт

 

 

 

Голосование

Как вы оцениваете деятельность школы?

Контакты


223813
Минская область
Любанский район
аг.Сосны
ул.Лесная д.4

Телефоны:
8-01794-37330 директор
8-01794-37390 учительская
8-01794-37330 факсsosny1@lyban.edu.by

Год малой родины

Russian Belarusian English