Понедельник, Февраля 24, 2020

Урок хіміі ў 8 класе “Атрыманне і прымяненне асноў”

Урок хіміі ў 8 класе

“Атрыманне і прымяненне асноў”


Падрыхтавала і правяла настаўнік хіміі Ахрамовіч Н.Б.


Мэта: арганізацыя дзейнасці вучняў па даследаванні спосабаў атрымання растваральных і нерастваральных асноў.

Задачы:

v фарміраваць веды вучняў пра спосабы атрымання асноў, высветліць вобласці іх прымянення; фарміраваць уяўленні пра значэнне асноў у жывой і нежывой прыродзе і ў жыцці чалавека;

v развіваць уменні вучняў запісваць ураўненні хімічных рэакцый, вызначаць іх тып, рашаць разліковыя задачы; удасканальваць уменні выконваць хімічны эксперымент;

v выхоўваць экалагічную культуру вучняў.

Тып урока: камбінаваны

Рэактывы і абсталяванне: металічны натрый, вада, раствор гідраксіду натрыю, сульфат медзі; фенолфталеін, , штатыў з прабіркамі, сродак “Крот”, “Вапна”, “Бардоская сумесь”, “Альмагель”.

Эпіграф:

“Проста ведаць – яшчэ не ўсё, веды патрэбна ўмець выкарыстоўваць”

І.В.Гётэ


Ход урока.

  1. 1. Арганізацыйны момант.

У хімікаў існуе такое выказванне, што калі з гэтага пакоя убраць усё, што створана хіміяй, то на голай зямлі застанецца жменька голых людзей. Давайце ж усвядомім сваю значнасць і пачнём.

  1. 2. Праверка дамашняга задання.

1)    Правільныя ўраўненні рэакцый запісаны на дошцы. Вучні правяраюць правільнасць у сваіх сшытках.

2)    Вуснае апытванне па тэме “Асновы”

  1. 3. Актуалізацыя ведаў.

1)    На выдадзеных картках вучні вызначаюць клас прыведзеных рэчываў. Калі заданне выканана правільна, то атрымліваецца ключавое слова “аснова”  (дадатак 1)

2)    Работа з карткамі-трэнажорамі  (дадатак 2).

Вучні выконваюць дыферынцыраваныя заданні па картках.

Заданне 1. Знайсці формулы асноў і назваць іх.

Заданне 2. Напісаць ураўненні хімічных рэакцый.

Заданне 3. Рашыць разліковую задачу.

  1. 4. Матывацыя

Настаўнік абвяшчае тэму ўрока і звяртае ўвагу вучняў на эпіграф.

  1. 5. Вывучэнне новага матэрыялу.

Паколькі ўласцівасці растваральных і нерастваральных асноў адрозніваюцца, то будуць адрознівацца і спосабы іх атрымання. Расказ суправаджаецца састаўленнем на дошцы кластэра:


Нерастваральныя ў вадзе асновы

шчолачы

атрыманне асноў





актыўны метал + вада                                   шчолач + соль

аксід металу + вада


Тэрмін “шчолач” паходзіць ад старарускага слова “шчолак”, якое абазначала адвар чаго-небудзь у вадзе. Гэтым словам абазначалі таксама вадкасць, якая атрымлівалася пры кіпячэнні сумесі вады з попелам раслін. Рэчыва, якое знаходзіцца ў попеле, рэагуе з вадой і ператвараецца ў гідраксід калію. Рэчыва, што змяшчаецца ў шчолаку назвалі шчолач. Пасля гэты тэрмін пачалі выкарыстоўваць і для іншых растваральных у вадзе асноў.

Настаўнік паказвае дэманстрацыйны дослед “Узаемадзеянне натрыю з вадой”. НПБП.

Калі з рэчывам працуем ,

Вельмі пільнымі мы будзем!

Рэчывы не рассыпаем,

Іх рукамі не чапаем,

Не каштуем іх на смак

Рэактывы – не фаршмак!

Злезе скура з языка

І адваліцца рука!

На дошцы запісваюцца ўраўненні хімічных рэакцый:

Na + H2O ( настаўнік)

K + H2O

Ca + H2O

Ba+ H2O ( вучні)

Лабараторны дослед “Атрыманне нерастваральнай асновы”. НПБП

сульфат медзі + гідраксід натрыю

сульфат жалеза + гідраксід натрыю

(інструкцыя  -  с. 84 падручніка)

Фізкультхвілінка (зрокавая гімнастыка)

Прымяненне асноў. На дэманстрацыйным стале знаходзяцца рэчывы, якімі карыстаюцца ў паўсядзённым жыцці: лекавы сродак “Альмагель”, вапна, “Крот”, “Бардоская сумесь”. Настаўнік расказвае пра  выкарыстанне асноў у быце.

Самастойная работа вучняў з тэкстам падручніка с.83

Вучні састаўляюць у сшытках схему “Прымяненне асноў”

асновы





Настаўнік расказвае пра прымяненне “Бардоскай сумесі”. Што адбываецца пры яе прыгатаванні?

сульфат медзі + гідраксід кальцыю

(вучань піша на дошцы ўраўненне рэакцыі).

Чаму не рэкамендуюць гатаваць раствор у жалезным вядры?

жалеза + сульфат медзі

  1. 6. Замацаванне ведаў

Пр.7 с.85, або работа з заданнем 5 карткі-трэнажора.

Гульня “так” або “не”.

  1. Шчолачы – гэта едкія рэчывы.
  2. Пры растварэнні аксіду актыўнага металу ў вадзе атрымліваецца шчолач.
  3. NaOH – нерастваральная аснова
  4. Пры пападанні шчолачаў на скуру, яе  неабходна  прамыць вялікай колькасцю вады
  5. Сёння на ўроку я зусім нічога не зразумеў
  6. 7. Інфармацыя пра дамашняе заданне.

§18, пр.7(б), пр.8 (па жаданню)

  1. 8. Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак

Звяртаю ўвагу вучняў на эпіграф. Навучыліся выкарыстоўваць веды?

  1. Рэфлексія “Хімчык” (дадатак 3)



Дадатак 1.


Формула рэчыва

Кіслата

Аксід

Аснова

H2SO4

А

Н

П

CaO

Е

С

Н

HNO3

Н

Л

Ю

NaOH

З

Д

О

SO3

У

В

Х

KOH

Р

Ц

А






Дадатак 2.

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

1

HCl

CO2

Mg

NaOH

CuO

CuSO4

HNO3

2

Na2O

Fe(OH)3

Al2O3

H2O

Na

C

P2O5

3

Fe

AgNO3

Cu(OH)2

P

CaO

H2SiO3

Cl2

4

CuCl2

Ca

NaCl

CaCO3

H2

ZnO

Cu

5

SO3

K2S

S

Zn

Na2SO4

O2

Al(OH)3

6

N2

H3PO4

SO2

FeO

H2CO3

Na3PO4

Na2CO3

7

Mg(NO3)2

MgO

H2S

H2SO4

BaCl2

KOH

Fe2O3

8

Zn(OH)2

Si

Ca(OH)2

Mg(OH)2

FeS

NaAlO2

H2SO3



 

 

 

 

 

 

Заданні да карткі.

  1. Выпішыце формулы асноў, назавіце іх.
  2. Вызначце валентнасць металу.
  3. Палічыце малярныя масы асноў са слупкоў А і Б.
  4. З якімі рэчывамі са слупка А будзе рэагаваць NaOH. Напішыце ўраўненні хімічных рэакцый , назавіце тып .
  5. З якіх рэчываў можна атрымаць асновы? Запішыце ўраўненні хімічных рэакцый.






Задача.

Гідраксід кальцыю Ca(OH)2 (тэхнічная  назва  “вапна”) выкарыстоўваецца ў якасці будаўнічага матэрыялу для пабелкі сцен, столяў. Ён уваходзіць у састаў будаўнічых сумесей для тынкоўкі, яго часта  дадаюць у цэментныя растворы для павелічэння трываласці бетонных і жалезабетонных канструкцый.

Палічыце масавую долю  (%) кальцыю ў гэтым злучэнні.




Дадатак 3.

“Хімчык”

  1. Складанае рэчыва, у састаў якога ўваходзяць атамы двух хімічных элементаў, адным з якіх з’яўляецца кісларод – гэта…

а) аксід                   б) аснова                  в) кіслата

2.  Складанае рэчыва, у састаў якога ўваходзяць атамы вадароду і

кіслотнага астатку – гэта …

а) аксід                   б) аснова                  в) кіслата

3.  Складанае  Рэчыва, якое складаецца з атама металу і адной або

некалькі гідраксагруп – гэта…

а) аснова              б) аксід                 в) кіслата













Голосование

Как вы оцениваете деятельность школы?

Контакты


223813
Минская область
Любанский район
аг.Сосны
ул.Лесная д.4

Телефоны:
8-01794-37330 директор
8-01794-37390 учительская
8-01794-37330 факсsosny1@lyban.edu.by

Год малой родины

Russian Belarusian English