Понедельник, Февраля 24, 2020

Урок физики 11 класс

Тэма ўрока: Вытворчасць, перадача і спажыванне электрычнай энергіі. Экалагічныя праблемы вытворчасці і перадачы электрычнай энергіі

Навучальная мэта ўрока: плануецца, што к заканчэнню ўрока вучні будуць дакладна ўяўляць аб відах электрастанцый, аб асноўных этапах вытворчасці, перадачы і спажывання электрычнай энергіі, аб шляхах развіцця электраэнергетыкі і экалагічных праблемах яе вытворчасці і перадачы; яны змогуць, выкарыстоўваючы закон Джоўля-Ленца, разлічыць паніжэнне цеплавых страт.

Задачы развіцця і выхавання вучняў:

  • садзейнічаць развіццю пазнавальнага інтарэса к прадмету;
  • выхаванне экалагічнай, эканамічнай, інфармацыйнай культуры вучняў.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу па тэхналогіі адваротнага навучання.

Сродкі навучання: падручнік, плакаты, табліца «Спажыванне электрычнай энергіі»

Эпіграф:

Не сорамна не ведаць, сорамна не вучыцца. (Пагаворка)

К уроку вучні атрымалі наступнае дамашняе заданне:

  1. Прачытаць у падручніку тэкст §10, с. 65-70.
  2. Запоўніце наступную табліцу:

п/п

Тып электрастанцыі

Крыніца энергіі

ККДз

Уплыў на экалогію

1.

ЦЭС

Энергія паліва (вугаль, нафта, мазут, газ і іншыя гаручыя выкапні)

40%

Забруджванне атмасферы прадуктамі згарання, змяненне прыроднага цеплавога балансу    з-за рассейвання цеплавой энергіі, парніковы эфект, кіслотныя дажджы

2.

ГЭС

Энергія вады

90-93%

Змяненне клімату, парушэнне экалагічнай раўнавагі, памяншэнне ворных плошчаў

3.

АЭС

Энергія, якая вылучаецца пры расшчапленні ядраў урану і плутонію

20%

Радыеактыўнае забруджванне пры аварыях, праблема захавання радыеактыўных адходаў

  1. Запішыце ў сшытак адказы на наступныя пытанні:
  • Якое прыстасаванне пераўтварае механічную энергію ў энергію пераменнага току?
  • Як адбываецца перадача электраэнергіі на вялікія адлегласці?
  • З якой мэтай пры перадачы электраэнергіі выкарыстоўваюць павышаючыя трансфарматары?
  • Назавіце альтэрнатыўныя спосабы атрымання электраэнергіі, якія не забруджваюць навакольнае асяроддзе?
  • У чым заключаецца сутнасць парніковага эфекту?

Ход урока

  1. Арыенціровачна-матывацыйны этап

Слова настаўніка аб тэме, мэтах урока і сэнсе эпіграфа

  1. Абагульняюча-інфармацыйны этап

Адказы вучняў на пытанні:

1. Дзе вырабляецца электрычная энергія?

2. Якую ролю выконвае генератар?

3. Якую функцыю выконвае трансфарматар?

4. Як перадаецца электрычная энергія?

Фізкультмінутка

III.  Практычны этап

Рашэнне задачы на закон Джоўля-Ленца  Q=I2R t

Якiх страт энергii можна пазбегнуць, калi спачатку павысiць напружанне ад U= 120В да U1=1200В, а ў канцы лiнii панiзiць да U=120В ?

У колькi разоў патрэбна павялiчыць плошчу папярочнага сячэння провада, што б у 100 разоў скарацiць цеплавыя страты?

Гутарка   Альтэрнатыўная энергетыка (ветраэнергетыка,

геатэрмальная энергетыка, прылiўная энергетыка, гелiяэнергетыка,

вадародная энергетыка)

«Парніковы эффект»

  1. Заключны этап

Абмяркоўванне пытанняў:

  • За якiмi крынiцамi электраэнергii будучае?
  • Мiнусы альтэрнатыўных крынiц?
  • Якую электрастанцыю можна пабудаваць у Любанскiм раёне?

Выстаўленне адзнак.

Тэст

  1. Электрычная энергiя выпрацоўваецца:

а) трансфарматарам,

б) iнвектарам,

в) электрастанцыяй,

г) правiльны адказ адсутнiчае.

2. Для пераўтварэння механiчнай энергii ў энергiю пераменнага электрычнага току на электрастанцыях служыць:

а) трансфарматар,

б) генератар пастаяннага току,

в) генератар пераменнага току,

г) кандэнсатар.

3. Для знiжэння цеплавых страт у лiнiях электраперадач прымяняюць:

а) панiжаючы трансфарматар,

б) павышаючы трансфарматар,

в) генератар,

г) кандэнсатар.

4. Пры перадачы электраэнергii на вялiкiя адлегласцi найбольш часта выкарыстоўваюць:

а) бесправодныя лiнii электраперадач,

б) высакавольтныя лiнii пераменнага току,

в) высакавольтныя лiнii пастаяннага току.

5. Аднаўляльныя крынiцы энергii:

а) вецер,

б) сонечнае выпраменьванне,

в) газ,

г) марскiя прылiвы,

д) нафта,

е) геатэрмальная энергiя.

6. Геатэрмальная энергетыка – гэта:

а) выкарыстанне энергii марскiх прылiваў,

б) атрыманне электрычнай энергii iз энергii сонечнага выпраменьвання,

в) выкарыстанне натуральнага цяпла Зямлi.

Выкарыстанне энергii ветра

У Навагрудскiм раёне, каля вескi Грабнiкi працуе ветраэнергетычная станцыя. Шэсць ветракоў атрымлiваюць энергiю iз паветра. Адзiн ветрак з улiкам лапасцей – 110 метраў у вышыню. Гэта першы ў Беларусi ветрапарк вялiкай магутнасцi. Да 2020 года будзе ўстаноўленя яшчэ пяць ветраэнергетычных установак. Гадавая эканомiя ў пастаўках газа ў Беларусь склала 4,5 млн кубiчных метраў. Гэта $700 – 800 тыс ежагодна. Магутнасць складае каля 25 млн кВт*г. Срок акупаемасцi роўны 11 гадам. Срок службы ўстаноўкi – 25 гадоў.

Этапы глабальнага пацяплення

Павелiчэнне канцэнтрацыi СО2

Плаўленне льдоў

Павышенне ўзроўню вады ў сусветным акiяне

Апрасненне сусветнага акiяна

Змяненне цеплых цячэнняў

Катастрафiчныя цунамi

Змяненне клiмату, глабальнае пахаладанне.

 

 

ТАБЛІЦА  СПАЖЫВАННЯ ЭНЕРГІІ ЗА АДЗІН МЕСЯЦ ПРЫБОРАМІ,  ЯКІЯ ЧАСТА ВЫКАРЫСТОЎВАЮЦЦА Ў БЫЦЕ

ПРЫБОР

Спасжываем магутнаць
кВт

Час работы
г

Спаж.эл. энергія
кВт* г

Цана 1 кВт *г
Р.

Кошт эл. Энергіі за месяц    Р.

Халадзільнік

0,2

720

144

0,1433

20,64

Пральная машына

2,0

12

24

3,44

Тэлевізар

0,3

180

54

7,74

Прас

0,6

4

2,4

0,34

Пыласос

1,3

2

2,6

0,37

Лямпа напальвання

0,1

120

12

1,72

Эл. чайнік

1,2

7

8,4

1,20

Электрапліта

2,0

90

180

25,79

Печ ЗВЧ

0,8

1

0,8

0,11

Камп`ютар

0,35

60

21

3,01

64,02






Голосование

Как вы оцениваете деятельность школы?

Контакты


223813
Минская область
Любанский район
аг.Сосны
ул.Лесная д.4

Телефоны:
8-01794-37330 директор
8-01794-37390 учительская
8-01794-37330 факсsosny1@lyban.edu.by

Год малой родины

Russian Belarusian English