Понедельник, Февраля 24, 2020

Урок геаграфіі ў 8 класе па тэме “Мексіка”

Урок геаграфіі ў 8 класе па тэме

“Мексіка”

 

Мэта: фарміраванне ўменняў складаць характарыстыку прыроды, насельніцтва і яго гаспадарчай дзейнасці выкарыстоўваючы розныя крыніцы ведаў.

Задачы:

1.Адукацыйная - сфарміраваць паняцце пра краіну Мексіку.

2.Развіваючая - развіваць навыкі працы з геаграфічнымі і контурнымі картамі. Атрымліваць інфармацыю з інтэрнэта.

3. Выхаваўчая  - талерантнае стаўленне да іншых культур і народаў.

Метад: славесны з ужываннем нагляднасці, мультымедыйнай прэзентацыі па тэме, з выкарыстаннем інфармацыі з інтэрнэту.

Тып урока: камбінаваны ўрок.

Абсталяванне: карты Мексікі, падручнікі, сшыткі, атласы, контурныя карты, камп’ютар, мультымедыйная прэзентацыя,  тэлевізар

Час урока- 45 хвілін.

План урока

1 Арганізацыйны момант (1 хвіліна).

2.Праверка дамашняга задання. (2 хвіліны).

3. Мэтаматывацыйны этап. Актуалізацыя ведаў і навыкаў вучняў (2 хвіліны)

4.Вывучэнне новага матэрыялу. (25 хвілін)

5. Фізкультхвілінка (1 хвіліна)

6.Замацаванне вывучанага матэрыялу. (5 хвілін).

7. Дамашняе заданне. (2 хвіліна).

8.Рэфлексія. (3 хвіліны).

 

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант

Парадак у класе, гатоўнасць да ўрока, эмацыянальны настрой.

Настаўнік:Добры дзень! Сядайце! …

Пачаць сеняшні ўрок я хачу вось такім дэвізам:

У свеце шмат цікавага,

Нам часам невядомага.

Свету ведаў няма мяжы,

Так хутчэй, сябры, за справу!

Настаўнік:Як вы разумееце дэвіз нашага ўрока.

-Аб якой справе ідзе гаворка? (аб адкрыцці новых ведаў)

-Як жа вы адкрываеце ўсё новае? (самі павінны зразумець, што мы яшчэ не ведаем, і самім паспрабаваць адкрыць гэта новае)

Настаўнік:Жадаю ўсім поспехаў і добрага настрою на ўроку.

2. Праверка дамашняга задання

Настаўнік: Перад тым, як мы пачнем адкрываць новыя веды, неабходна праверыць, як вы засвоілі матэрыял, пройдзены на мінулым уроку.

Я  прапаную вам, хуценька, запоўніць карткі і адказаць на пытанні.

У кожнай картцы 5 пытанняў розных узроўняў. Вам неабходна даць правільны адказ на пытанне. (Вучні адказваюць на пытанні 2 хвіліны). Праверка правільнасці адказаў на слайдзе. Падлічваюць колькасць набраных балаў і выстаўляюць іх на картке).

Настаўнік: Праверце, калі ласка, правільнасць вашых адказаў. Выстаўце свае балы і падыміце рукі тыя хто набраў 9-10 балаў, 7-8, хто меней пяці? Так, добра! (Слайд 1).

3. Мэмаматывацыйны этап. Актуалізацыя ведаў і навыкаў вучняў.

Настаўнік: Увага на экран! (Прагляд відэароліка пра Мексіку).30сек (Слайд 2). Хто здагадаўся, якую краіну мы будзем вывучаць? (Мексіка).

Настаўнік: Так! Правільна. Таму  запішам тэму нашага ўрока ў сшыткі: “Мексіканскія Злучаныя Штаты” (Слайд 3).

Мэта нашага сеняшняга ўрока: фарміраванне ўменняў складаць характарыстыку прыроды, насельніцтва і яго гаспадарчай дзейнасці выкарыстоўваючы розныя крыніцы ведаў аб Мексіцы.

4. Вывучэнне новага матэрыялу

Настаўнік: Мексіка! (Слайд 4).Адкуль пайшла назва гэтай краіны? Мексіка – індзейскае слова. Старажытная легенда сведчыць аб тым, што Мексіка нарадзілася па загадзе Бога Мексітлі, якому пакланяліся індзейцы-ацтэкі, якія жылі тут шмат стагоддзяў таму.

Настаўнік: Скажыце, што вы ўжо ведаеце пра гэтую краіну? З чым асацыіруецца для вас назва гэтай краіны? (Гэта краіна кактусаў, старажытных цывілізацый, экзатычнай кухні).

Так, але ў ёй яшчэ шмат цікавага. Напрыклад, парк матылькоў. Махаоны настолькі адважныя, што пралятаюць тысячы кіламетраў з Канады ў Мексіку. (Прагляд відэафільма пра палёт матылькоў) (Слайд 5).

Настаўнік:Што мы можам выкарыстоўваць пры апісанні краіны? (Адказ вучняў – карты).

Якія? (Палітычную, фізічную, кліматычную, прыродных зон, народы і шчыльнасць насельніцтва свету, комплексную, геалагічнай будовы зямной кары).

Настаўнік: Як заўжды пачнем апісанне краіны з геаграфічнага становішча(Слайд 6). Скажыце, якімі дзеясловамі мы пачынаем характарызаваць краіну? (Размешчана, амываецца, мяжуе). Так, сапраўды!

Настаўнік: Мексіка, (Мексіканскія Злучаныя Штаты). (Слайд 7). Займае тэрыторыю амаль 2 млн км2, якая складаецца з цэлага раду астравоў.  Дзяржава, якая размешчана ў паўднёвай частцы Паўночнай Амерыкі, займае паў-раў Юкатан і паў-раў Каліфорнія. Сталіца – Мехіка. На захадзе амываецца водамі каліфарнійскага заліва і Ціхага акіяна, на ўсходзе – водамі Мексіканскага заліва і Карыбскага мора. Мяжуе на поўначы – з ЗША, на паўднёвым усходзе – Белізам, Гватэмалай.

Настаўнік: Зараз адкрываем фізічную карту ў атласах на с. контурныя карты. Вам неабходна адзначыць на контурнай карце геаграфічныя аб’екты лічбамі, якія вы бачыце на слайдзе. (Слайд 8).

Паўвостраў Юкатан 1

Ціхі акіян 2

Карыбскае мора 3

Мексіканскі заліў 4

Мехіка 5

Паўвостраў Каліфорнія 6

Настаўнік: Працуем уважліва і акуратна. Помнім, што надпісы робім ручкай з пастай чорнага колеру, друкаванымі літарамі. (2 хвіліны)

Настаўнік: Вуснае апытванне

  1. Якое ж геаграфічнае становішча краіны?
  2. У якой частцы мацерыка размешчана краіна?
  3. Як называецца яе сталіца? (Адказваюць вусна)

Настаўнік: Мехіка размешчана амаль у самым цэнтры краіны. (Слайд 9).

Глядзіце, які трыкалор – гэта сцяг Мексікі, які складаецца з трох вертыкальных палос зялёнага, белага, і чырвонага колераў. А што ў сярэдзіне? (Герб)

Так, сапраўды, у цэнтры сярэдняй белай паласы адлюстраваны герб Мексікі. Ён адлюстроўвае мексіканскага беркута, які сядзіць на кактусе, і паядае змяю.  Гэта азначае перамогу дабра над злом, і адбываецца з сімволікі ацтэкаў

Настаўнік: А хто такія ацтэкі?

Ацтэкі - гэта індзейскі народ у цэнтральнай Мексіцы. Колькасць сучасных науа, як яшчэ называюць ацтэкаў, - звыш 1,5 мільёнаў чалавек. (Слайд 10). Знайдзіце ў атласе на с.22 (28 у 11 кл.), якія яшчэ народы жылі ў Мексіцы.

А зараз вам неабходна знайсці ў падручніку і ў атласах, які склад насельніцтва Мексікі і дзе найбольшая шчыльнасць насельніцтва:

-         А хто яшчэ жыве ў Мексіцы?

--Асноўнае насельніцтва краіны 50% складаюць метысы іспана-індзейскага паходжання, каля 20% - нашчадкі жыхароў старажытнага Мехіка - індзейцаў, астатнія 30% - еўрапейцы.

-         Дзе пражывае большая частка насельніцтва?

--Большая частка насельніцтва пражывае ў цэнтральных штатах.

--На Мексіканскім нагор’і (Вышыня больш за 1000 м) пражывае 70 % насельніцтва. Агламерацыя Мехіка налічвае 21 млн чалавек, адна з буйнейшых у свеце. Гарадское насельніцтва складае 77 %

Настаўнік: давайце прадставім нашы назіранні ў выглядзе дыяграмы ў сшытках, паказаўшы асноўны працэнтны склад насельніцтва Мексікі. На гэта заданне вам 2 хвіліны.

Настаўнік: Звярніце ўвагу на слайд. Вось, што павінна ў вас атрымацца. (Слайд 11).

Прыродныя ўмовы і рэсурсы

Асаблівасці  рэльефу. Карысныя выкапні.

Настаўнік:Горы – аснова ландшафту гэтай краіны. (Слайд 12). Большую частку краіны займае – Мексіканскае нагор'е, акаймаванае хрыбтамі(Слайд 13). (да 5700 м).  Дзеючы вулкан Папакатэпетль знаходзіцца ў 60 км ад г.Мехіка.  (Відэаролік пра вывяржэнне влк. Папакатэпетль).  (Слайд 14).

Настаўнік: Нанясіце на контурныя карты геаграфічныя аб’екты, пазначыўшы іх лічбамі, якія вы бачыце на слайдзе, знайшоўшы вышыню влк.Папакатэпетль і влк. Арысаба(Слайд15).

Мексіканскае нагор’е 7

влк. Папакатэпетль 8

влк. Арысаба 9

(Абазначаюць на контурных картах: Мексіканскае нагор’е, влк. Папакатэпетль, Арысаба)

Настаўнік: Зараз вазьміце, калі ласка, табліцы на зялёных лістах. Што напісана на табліцы? (Слайд 16) Так, карысныя выкапні. Якімі карыснымі выкапнямі багата Мексіка? Адказ знайдзіце ў атласе на с.20

 

1

2

3

4

5 карысныя выкапні

6

7

8

9

(Слайд17)

Настаўнік: Правільна, ў Мексіцы здабываюцца: нафта, срэбра, медзь, вугаль, золата, жалезная руда, цынк, свінец, малібдэн, барыт, плавікавай шпат, уран, вальфрам, сера, алюміній і марганец …..

Настаўнік: Некаторыя з вас атрымалі апераджальнае заданне-паведамленне пра клімат Мексікі, не ведаючы, аб якой краіне ідзе гаворка.

Скажыце, які клімат  Мексікі і ці ўплывае рэльеф на клімат краіны? краіны (Слайд18)

Клімат трапічны на поўдні, а на поўначы субтрапічны. Ападкаў выпадае ад 100 да 3000 мм у год. Адрозніваюць сухі і вільготны сезоны. Дажджлівы сезон ярка выяўлены на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва.

Гэта краіна –  мора задавальненняў  для турыстаў. На ўзбярэжжы Ціхага акіяна ў студзені бывае + 30ºС, апускаючыся на ноч да + 23ºС. Так, на ўзбярэжжы Карыбскага мора днём бывае каля + 24ºС, а ўначы халадней -  нават да + 19ºС

Тэрыторыя гарачых трапічных вільготных лясоў. Раўніны і нізіны паўвострава Юкатан пакрытыя трапічнымі саванамі. У нашы ж дні лясныя масівы засталіся толькі на 1/5 частцы тэрыторыі краіны, у асноўным на ўсходзе  дзіўна тое,што паўсюдна шмат кактусаў , іх налічваецца больш за 500 відаў, а агаў да 100, (Слайд19)

Настаўнік: значыць і клімат тут будзе засушлівы, ці вільготны.

Не ўсюды. На узбярэжжах клімат больш вільготны!

Гаспадарчая дзейнасць. Прамысловасць

Настаўнік:Краіна валодае шматгаліновай прамысловасцю, якая грунтуецца на багатай сыравіннай базе і вялікіх рэзервах таннай працоўнай сілы. Галоўныя галіны – нафтаперапрацоўчая і нафтахімічная. Машынабудаванне і металургія. Запішам у сшыткі асноўныя галіны прамысловасці

Настаўнік:Спецыфічная з’ява  ў прамысловасці  “макіладорас” – прадпрыемствы для экспартнай перапрацоўкі паўфабрыкатаў з ЗША(Слайд 20)

Сельская гаспадарка

Настаўнік: Якія с/г культура найбольш распаўсюджаны ў Мексіцы? Так, сапраўды, у Мексіцы вырошчваюць: пшаніцу, рыс, ячмень, маіс і сорга, памідоры, апельсіны, манга і бананы, кава (Сундук з раслінамі. Настаўнік дастае прадукты з сундука і дэманструе вучням)

Настаўнік: Якая галіна с/г развіта лепш, калі тут неспрыяльныя ўмовы для с/г  (Заданне вуснае)Звярніцеся, калі ласка, да падручніка на с.229 і адкажыце, ці займаюцца  тут рыбалоўствам? Калі так, то дзе на вашу думку  яно будзе больш развіта?

Рыбалоўства. Камерцыйная лоўля рыбы добра развіта ўздоўж берагоў Каліфарнійскага і Мексіканскага заліваў.

5.Фізкультхвілінка. (Слайд23)

Настаўнік: Я прапаную вам правесці фізкультхвілінку. Вы, седзячы за партамі, будзеце адказваць на мае пытанні знакамі. Калі вы лічыце, што адказ правільны, вам неабходна хлопнуць у далоні, калі не – устаць і прысесьці. Зразумела? Пачнем

Настаўнік: А зараз я прапаную вам закрыць вочы і, ўспомніўшы абрысы краіны Мексіка, паспрабаваць намаляваць яе закрытымі вачыма. Атрымалася? Малайцы! Працуем далей.

6.Замацаванне вывучанага матэрыялу:

Настаўнік: Каб замацаваць веды, атрыманыя на ўроку, я прапаную вам адказаць на тэставыя пытанні. Вазьміце, калі ласка, каляровыя лісткі з тэстам і адкажыце на пытанні. (Вучні адказваюць на пытанні 5 хвілін пад гімн Мексікі)

Тэст

1. Як афіцыйна называецца дзяржава Мексіка?

  • Мексіканскія Злучаныя Штаты
  • Саюз мексіканскіх штатаў
  • Аб'яднаныя мексіканскія штаты

2. Якое месца займае Мексіка па колькасці насельніцтва ў свеце?

  • 11-е
  • 7-е
  • 5-е

3. Ці праўда, што ў Мексіцы больш іспанамоўных грамадзян, чым у Іспаніі?

  • Так
  • Не

4. Які горад з'яўляецца сталіцай Мексікі?

  • Мантэрэі
  • Мехіка
  • Гвадалахара

5. Якую пароду сабакі назвалі ў гонар аднаго са штатаў Мексікі?

  • Пекінес
  • Чыхуахуа
  • Мопс

6. Які прыродны аб'ект з'яўляецца самай высокай кропкай Мексікі? Яго вышыня складае 5636 м.

  • Вулкан Арысаба
  • Вулкан Істаксіуатль
  • Вулкан Папакатэпетль

7. Падчас якой падзеі шырока вядомы цяпер мексіканскі напой тэкіла атрымаў сусветнае распаўсюджванне?

  • Падчас Алімпійскіх гульняў 1968 года
  • Штогадовага карнавалу ў Мексіцы
  • Чэмпіянату свету па футболе 1986 года

8. Што сімвалізуе белая паласа на сцягу Мексікі?

  • Чысціня
  • Свабода
  • Надзея

9. Радзімай якога прысмаку з'яўляецца Мексіка?

  • Шакалад
  • Праліне
  • Маршмэллоу

10. Які від транспарту з'яўляецца самым распаўсюджаным у невялікіх вёсках Мексікі?

  • Трохколавы ровар
  • Самакат
  • Матарыкшы

 

 

Пабудаваць піраміду:

1.Акіян, які абмывае Мексіку? (Атлантычны)

2.Мора, якое абмывае Мексіку? (Карыбскае)

3. Буйны горад на літару М.? (Мантэрэй)

4. Самы высокі вулкан? (Арысаба)

5. Паўвостраў у перакладзе “:Я не разумею”?

6. Краіна на паўднёвым усходзе, з якой мяжуе Мексіка?

7. Адзін з народаў Мексікі?

8. Краіна з мяжой 3 тыс.км.кв? (ЗША)

 

Разгадаць галаваломаку «Знайсці слова»

 

7.Дамашняе заданне.

§ 62, с.  227 – 230, пыт 1 – 3. Для дапытлівых: Што Мексіка дала свету?

Прыклад: чырвоная фарба, шакалад.

8.Рэфлексія.

Геаграфічная гульня “Мексікана”

  1. Назавіце як мага болей прыметнікаў, якія характэрызуюць Мексіку.
  2. Прыдумайце і задайце аднакласнікам па 1 пытанню пра асаблівасці Мексікі.
  3. Як можна прадставіть Мексіку? Паспрабуйце адлюстраваць графічна “візітную картку” Мексікі, гледзячы на якую, можна адразу адказаць, што перад вамі Мексіка. (Адлюстроўваюць на падпісаных лістах, якія напрыканцы ўрока размяшчаюць на дошцы)

Голосование

Как вы оцениваете деятельность школы?

Контакты


223813
Минская область
Любанский район
аг.Сосны
ул.Лесная д.4

Телефоны:
8-01794-37330 директор
8-01794-37390 учительская
8-01794-37330 факсsosny1@lyban.edu.by

Год малой родины

Russian Belarusian English