Понедельник, Февраля 24, 2020

Матэматыка 1 клас

Матэматыка 1 клас

Тэма: урок–падарожжа ў казку. Замацаванне

Мэта ўрока: сістэматызацыя ведаў па тэме “Дзесятковы састаў лікаў у межах 20”

Задачы ўрока:

- ствараць умовы для адпрацоўкі дзесятковага саставу лікаў у межах 20;

- адпрацоўваць і ўдасканальваць вылічальныя прыёмы;

- развіваць матэматычную мову;

- выхоўваць уменне працаваць у камандзе, паважаць меркаванні аднакласнікаў, уменне працаваць па алгарытму.

Ход урока

1. Прывітанне

- Добры дзень, дзеці! А зараз прывітайцеся, вазьміцеся за рукі і ўсміхніцеся. Вось мы і настроіліся на работу. Сёння на ўроку мы будзем замацоўваць веды па пройдзеным матэрыяле. Урок правядзём у форме падарожжа ў казку. Я думаю, што вы ўсе ведаеце казку пра Чырвоную Шапачку. Слухайце мяне

ўважліва.

2. Арганізацыя навучэнцаў на работу

“Жыла-была Чырвоная Шапачка. (Апранаем дзяўчынцы шапачку і даём карзінку). Аднойчы раніцай дзяўчынка паглядзела ў акенца і радасна ўскрыкнула: “Мамачка, глядзі – ноччу ішоў дождж!”

- Як Чырвоная Шапачка здагадалася, што ноччу ішоў дождж?

- Правільна, на двары стаялі лужы. Дзяўчынка была ўважлівая, а зараз паглядзім, наколькі ўважлівыя вы.

3. Паўтарэнне нумарацыі лікаў.

- Давайце дапаможам Чырвонай Шапачцы ўзнавіць лікавы рад. Лікі закрыты лужамі, лужы пераварачваюцца і ў іх схаваны лік.

а) Паказваю карткі:

0  4  5  9  2  8  1  3  7

10  12  15  20  11  14

- Паглядзіце ўважліва на гэтыя лікавыя рады і адкажыце, чым яны адрозніваюцца? (1 – адназначныя, 2 – двухзначныя).

б) Гульня “Колькі прадметаў не хапае да ліку (5; 7; 4;)”

Карткі з выявамі садавіны, ягад і піражкоў.

- Чырвоная Шапачка была паслухмянай і клапатлівай дзяўчынкай. Давайце дапаможам ёй сабраць падарункі для бабулі. На дошцы ў нас карзінкі, на кожнай карзінцы лічбы (5; 7; 4). Пад кожнай карзінкай размешчаны падарункі і вы павінны паказаць, колькі не хапае да кожнага ліку і растлумачыць, як вы пра гэта даведаліся.

( Да 5 не хапае 3 яблыкаў).

( Да 7 не хапае 4 вішань).

( Да 4 не хапае 2 піражкоў).

4. Калектыўная праца

- “ На вуліцы свяціла сонейка. Чырвоная Шапачка ўзяла падарункі, якія вы дапамаглі ёй сабраць, і адправілася наведаць сваю бабулю. (Паказваю на карце).

- Скажыце, у які бок трэба ісці, каб трапіць да бабулі?

- Управа.

- А як называецца процілеглы бок?

- Улева.

На Колеравай палянцы дзяўчынка ўбачыла прыгожы рамонак, яна хацела яго сарваць для бабулі, але пчолка, якая яго сцерагла, прапанавала Чырвонай Шапачцы спачатку рашыць прыклады.

Дапаможам дзяўчынцы? Гуляем моўчкі, адказ паказваем карткай.

8 + 2=         13 + 2=       27 + 2=

10 – 3=       18 – 2=       25 - 2=

Папярэджанне (дзеці, увага, на картцы пастка):

- Хто ведае, дзе яна, падніміце руку?

- Як прыклалі 2? ( дзясяткі затаюцца нязменнымі, працуем толькі з адзінкамі).

- Як аднімалі 2? ( дзясяткі застаюцца нязменнымі, працуем толькі з адзінкамі).

( Рашыўшы прыклады, Чырвоная Шапачка пайшла далей).

5. Фізкультхвілінка для вачэй.

На лузе Чырвоная Шапачка ўбачыла шмат розных насякомых. Давайце паспрабуем знайсці іх. (Паказваю страказу, чмяля, матылька, вусеня. Дзеці водзяць вачыма па траекторыі руху.)

- Прыкрыць вочы далонямі (лёгкі масаж), быццам матылёк крыльцамі датыкаецца да вашых вачэй.

6.Практычная работа з лічыльным матэрыялам.

- Ну, вось вы адпачылі і можаце далей адпраўляцца ў дарогу, а для гэтага патрэбна рашыць вясёлыя задачы. Адказы схаваны ў грыбочах, а задачы прынеслі нам матылькі. Знайшлі адказ -

Чырвоная Шапачка палажыла грыбок з адказам у карзінку.

а) У хоры 7 кузнечыкаў песні распявалі, 2 кузнечыкі голас страцілі.

Палічы без лішніх слоў:

Колькі ў хоры галасоў? (7 – 2 = 5 )

б) Раз да зайчыка на абед

Прыскакаў дружок-сусед.

На пянёк зайчаты селі

І па 3 маркоўкі з’елі.

Хто лічыць, рабяты, лоўкі,

Колькі з’едзена маркоўкі? ( 3 + 3 = 6 )

в) Чапля па вадзе скакала,

Лягушат сабе шукала.

Двое схаваліся ў траве,

Шэсць - пад купінай.

Колькі лягушат выратавалася?

- Толькі дакладна! ( 2 +8 = 8 )

- Які закон можна прымяніць пры рашэнні гэтай задачы?

(Перамяшчальны).

г) На дрэве сядзяць 3 вавёркі.

Супраць кожнай вавёркі - 2 вавёркі.

Колькі вавёрак на дрэве? ( 3 )

- Ну вось ўсе грыбочкі сабраны, можна ісці далей. Але хто гэта

сустрэўся Чырвонай Шапачцы на шляху? Давайце адгадаем. “Шэры, зубаты, па лесе шатаецца, здабычу шукае”.

- Хто гэта, дзеці?

- Воўк.

- Правільна, дзеці, гэта воўк.

7. Замацаване вывучанага матэрыялу.

Воўк стараецца заблытаць сляды. Ах, шэры разбойнік, ён прапаноўвае Чырвонай Шапачцы пагуляць з ёй, устаўляючы ў прыклады прапушчаныя знакі дзеянняў і лікі. Акажыце дапамогу дзяўчынцы.

6 + ... = 16            3 + 13 * 16

... + 13 < 16          6 + 10 * ...

Правяраю, як выканана заданне.

- Не ўдалося ваўку заблытаць нам сляды. Мы з поспехам справіліся з гэтым заданнем. Але воўк паспрабаваў нас падмануць і прайсці да бабулі напрасткі.

Работа па падручніку. Задача 5 с.45

Чытанне задачы.

- Як вы думаеце, колькі дошак павінен быў адарваць воўк, каб трапіць ў домік праз агароджу?

- Як вы бачыце, меркаванні ў нас раздзяліліся. Што ж нам рабіць, дзеці?

- Трэба рашыць задачу!

- А што трэба ведаць, для таго каб рашыць задачу?

- Трэба ведаць з чаго складаецца задача. ( Умова, пытанне,

рашэнне, адказ)

- Давайце паўторым умову, што вядома ў задачы?

- Паўтарыце пытанне задачы.

- Рашэнне і адказ. Запішыце адказ.

8. Дынамічная фізкультхвілінка.

9. Работа ў групах.

- Група “Сцяжынка дадому”

На картках прыклады. Трэба рашыць іх і запісаць адказы ў парадку ўзрастання.

- Група “Сцяжынка ад дому”

На картках прыклады. Трэба рашыць іх і запісаць адказы ў парадку ўбывання.

10. Самастойная работа

Знайдзі значэнні сум

9 + 2 Кожная група тлумачыць па 2 прыклады

8 + 3

7 + 4

6 + 5

11. Вынік

- Малайцы, рабяты. Вы сёння добра папрацавалі, дружна дапамаглі Чырвонай Шапачцы дабрацца да доміка бабулі, выканаўшы шмат заданняў. Давайце ўспомнім, якія ж этапы падарожжа мы з вамі пераадолелі.

12. Рэфлексія.

- Дзеці, калі вы лічыце, што на ўроку вам было цікава, што вы дружна працавалі і яшчэ жадаеце ўдзельнічаць у такіх уроках, прымацуйце лісточкі на самую вярхавіну дрэва. Калі штосьці ў каго не атрымалася і вам было не зусім цікава, прымацуйце лісточкі ніжэй.

Усім дзякуй за работу.

Голосование

Как вы оцениваете деятельность школы?

Контакты


223813
Минская область
Любанский район
аг.Сосны
ул.Лесная д.4

Телефоны:
8-01794-37330 директор
8-01794-37390 учительская
8-01794-37330 факсsosny1@lyban.edu.by

Год малой родины

Russian Belarusian English