Понедельник, Февраля 24, 2020

Урок беларускай мовы ў 2 класе “Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.”

Тэма “Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.”

Мэта: узнавіць і паглыбіць веды вучняў пра цвёрдыя і мяккія зычныя гукі

Задачы:

-                   фарміраваць уменні адрозніваць мяккія  і цвёрдыя зычныя гукі ў слове і абазначаць мяккасць зычных на пісьме;

-                   развіваць вусную і пісьмовую мову, памяць, мысленне, прыгожае пісьмо, працаздольнасць на ўроку;

-                   выхоўваць пашану да роднай мовы, любоў і беражныя адносіны да птушак.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Празвінеў званок вясёлы,

Яго голас нам знаёмы,

Запрашаю на ўрок

Беларускай мовы!

2. Псіхалагічны настрой на працу.

Я хачу, каб вы на сваю далонь паклалі ўсё дрэннае, што з вамі здарылася, усе непрыемныя думкі, павярнуліся да акенца і дзьмухнулі ўсё на вуліцу, а з вамі засталіся толькі добры настрой і прыемныя думкі.

А зараз падумайце калі ласка, што нам патрэбна, каб урок быў паспяховым. (Каб урок быў паспяховым нам патрэбна увага,   цярпенне,   працаздольнасць,   дружба,   акуратнасць,   стараннасць, цікаўнасць.)

Настаўнік. - Наш сённяшні ўрок незвычайны. Сёння на ўроку мы наведаемся ў госці.А да каго? На гэтае пытанне вы адкажаце самі, калі адгадаеце загадку. (гучыць спеў птушак)

Крыльцы маюць,

У неба ўзлятаюць.

Ад ранку да змяркання

Іх чуем шчабятанне.  (Птушкі.)

Малайцы! Сёння ў госці мы адправімся да птушак.

3. Маўленчая размінка.

За аратым ходзіць пан

На ім – чорненькі кафтан. (Грак.)

- Грак просіць выканаць першае заданне маўленчую размінку. Дзеці, мы з вамі будзем чытаць чыстагаворку.

Ра-ра-ра- за дваром гара.

Ры-ры-ры – там мае сябры.

Рэ-рэ-рэ – восень на дварэ.

Ру-ру-ру – пра маці гавару.

Ра-ра-ра – на ўрок пара.

Малайцы, вы вельмі добра выканалі гэтае заданне.

4. Чыстапісанне.

Птушкі - чарнавушкі

З - за мора вярнуліся,

Птушкі - весялушкі

З песенькай прачнуліся,

Выпырхнулі з хаткі

Пра каго загадка? (Шпак.)

-   Ён просіць нас правесці хвілінку чыстапісання.

р

гр пр др бр кр

Прыгожа напішам літару р. Прачытайце вочкамі злучэнне літар і ўспомнім верхнее злучэнне. Запішам літару р у свае сшыткі. Вельмі важна на ўроку прытрымлівацца правіл пісьма. Селі правільна, сшытак пад нахілам,спіна роўная. Акуратнасць на пісьме гэта добры паказчык.

5. Работа па тэме ўрока.

Не на дрэве, не ў кустах

Пасяліўся шэры птах –

Ён жыве ў полі,

Дзе прастору болей.

К сонцу падымаецца –

Песняй заліваецца. (Жаваранак.)

- Жаваранак просіць нас згадаць як пішуцца слоўнікавыя словы.

6.Работа са слоўнікавымі словамі. ( запісваецца за дошкай і ў сшытку )

Сябар, мяккі, медаль, герой, песня, месяц.

-Давайце зараз назавём у першым слове гукі (____).

-Якія галосныя літары паказваюць на мяккасць папярэдняга зычнага гука? (е, ё, ю, я, і).

-Якія галосныя літары паказваюць на цвёрдасць папярэдняга зычнага гука? (а, у, ы, э, о)

- Малайчынкі!

- Сёння тэма нашага ўрока: “Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі”

-Якія задачы мы перад сабой паставім?

(Мы будзем вучыцца на ўроку вызначаць цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.)

- Адкрыйце свае падручнікі на старонцы 70-71. Звярніце ўвагу на правіла. Пастаўце пальчыкі. Давайце яго разам прачытаем. Прагаворым.

( фізкультхвілінка)

7.Вусная праца.

- Падыміце вочкі на экран. Нам патрэбна параўнаць вымаўленне першых гукаў у словах. Чым яны адрозніваюцца?

Воз – вёз.

Сын – сінь.

Пара – пяро.

Малайцы!

- Паглядзіце ўважліва на дошку. Давайце раскажам пра цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. (Дзеці чытаюць літары і гукі.)

[б]-б-[б’]

[в]-в-[в’]

[г]-г-[г’]

[з]-з-[з’]

[к]-к-[к’]

[л]-л-[л’]

[м]-м-[м’]

[н]-н-[н’]

[п]-п-[п’]

[с]-с-[с’]

[ф]-ф-[ф’]

[х]-х-[х’]

-Наступная загадка.

Хапаткія ў мяне крылы,

Хвосцік востры, нібы вілы,

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на ляту лаўлю. (Ластаўка.)

8.Праца па падручніку.

- Ластаўка просіць вас папрацаваць з падручнікам. Адкрыйце падручнікі на с. 71, пр. 154. Нам патрэбна спісаць, падкрэсліць літары, якія абазначаюць мяккасць зычных.

- Назавём іх яшчэ раз. (е, ё, ю, я, і, ь).

Восень, бяроза, дзянёк, нябесны, раніца, любіць.

-         Малайчынкі!

-         Паслухайце наступную загадку.

Чырвоная дзюба,

Чырвоныя пяты.

На лузе – цыбаты,

У небе – крылаты. (Бусел.)

9.Праца каля дошкі.

-          Бусел прапануе  папрацаваць каля дошкі. Паглядзіце ўважліва на слайд, нам патрэбна ўтварыць і запісаць словы, падкрэсліць літары, якія абазначаюць цвёрдасць зычных.( Дзеці па чарзе выходзяць да дошкі і запісваюць словы, якія склалі)

Трава, дрэва, маліны, лімоны.

-Малайцы! Наступная загадка

Маленькая, вельмі рухавая птушачка.

Галоўка, шыйка, палоска пасярод грудзей —

чорная, спінка зеленавата-блакітная, ніз жоўты. (Сініца.)

10.Самастойная праца па варыянтах.

-         Сініца прапануе папрацаваць самастойна па варыянтах.

Спачатку прачытаем словы на экране, а затым паслухайце заданні.

1 варыянт – выпісаць словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.

2 варыянт выпісаць словы, у якіх усе зычныя гукі вымаўляюцца мякка.

Прапанаваны словы: пень, нос, вочы, каза, певень, дзеці. Самаправерка. Праверце, у вас так ці не.

-         Растлумачце свой выбар.

Паднімае ўсіх на золку,

носіць на хвасце вясёлку.  (Певень.)

11.Гукавы партрэт слоў. Работа ў групе.

-         Певень нас просіць папрацаваць ў групе і запісаць гукавы партрэт слоў. Дапаможам яму? па картцы

Заяц, вёска, гусь.[ за йац, в оска, гус ]

-         Малайцы.

12. Гульня «Так ці не».

Маленькая шэрая птушка.

Галоўка цёмна – шэрая,

Шчочкі светлыя,

Шыйка і грудка чорныя.

Па зямлі скача,

Крошкі падбірае. (Верабей)

-         Верабей прапануе пагуляць у гульню “Так ці не”. Калі вы са мной згодны паказваем картку  плюс, а калі не - мінус.

  • Ø Зычныя гукі бываюць цвёрдымі і мяккімі. (Так.)адказваем хорам.
  • Ø Галосныя літары «а», «о», «у», «ы», «э» абазначаюць мяккасць зычных. (Не.)
  • Ø Галосныя літары «а», «о», «у», «ы», «э» абазначаюць цвёрдасць зычных на пісьме. (Так.)
  • Ø Мяккія зычныя сябруюць з літарамі «е», «ё», «ю», «я», «і», «ь». (Так.)

Увага на экран. У вас так ці не.

13. Дамашняе заданне. Пр.155, с.72.

Яго патрэбна спісаць, падкрэсліць літары, якія абазначаюць мяккасць зычных гукаў. Назавіце іх (я, е, ё, ю, і, ь)

Прагледзьце вочкамі, усё зразумела?

14. Рэфлексія.

- Нашы птушачкі звяртаюцца да вас з просьбай. Мацвей прачытае нам выразна гэты верш.

Птушыная песня

Пяюць на дрэве салавей,

Малінаўка і дрозд:

“Ты гнёздаў нашых не чапай,

Не руш птушыных гнезд!

І ведай: дрэвы ўсе і кветкі

Не перастаюць чакаць,

Калі малыя нашы дзеткі

Паціху запішчаць”.

З. Аляксандрава

- Аб чым просяць нас птушкі? (адказы дзяцей)

- Дзеці, прыслухайцеся да просьбы птушак. I палічыце, колькі птушак прыляцела да нас на ўрок? (грак, шпак, жаваранак, ластаўка, бусел, сініца, певень, верабей) - 8

- А зараз ацаніце сваю працу на ўроку.

Голосование

Как вы оцениваете деятельность школы?

Контакты


223813
Минская область
Любанский район
аг.Сосны
ул.Лесная д.4

Телефоны:
8-01794-37330 директор
8-01794-37390 учительская
8-01794-37330 факсsosny1@lyban.edu.by

Год малой родины

Russian Belarusian English