Среда, Мая 27, 2020

Не жартуй з агнём!

У Любанскім раёне пры выпальванні сухой расліннасці загінуў мужчына.

Трагедыя здарылася 25 сакавіка. У 16.08 выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў вёсцы Чабусы ў раёне вуліцы Казлова гарыць сухая расліннасць. Існавала пагроза распаўсюджвання полымя на пабудовы, якія знаходзіліся побач. У 16.21 выратавальнікі былі на месцы здарэння. Агнём быў ахоплены ўчастак, плошча якога складала 0,05 га. Праз 12 мінут узгаранне было лакалізавана, яшчэ праз 5 – ліквідавана.

Калі агонь патушылі, на ўчастку, дзе гарэла трава, знайшлі цела мужчыны 1961 года нараджэння. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Выратавальнікі нагадваюць: спальваць смецце на сваім участку, вядома, можна, аднак пры гэтым неабходна захоўваць элементарныя правілы бяспекі, каб добраўпарадкаванне не вылілася ў трагедыю. Спальваць смецце дазваляецца толькі ў бязветранае надвор’е, вогнішча павінна быць на адлегласці не менш як 10 метраў ад пабудоў, 20 метраў – ад лесу і 30 метраў – ад саломы. Мангал альбо грыль устанаўліваюць як мінімум на адлегласці 4 метры ад дома.

Голосование

Как вы оцениваете деятельность школы?

Контакты


223813
Минская область
Любанский район
аг.Сосны
ул.Лесная д.4

Телефоны:
8-01794-37330 директор
8-01794-37390 учительская
8-01794-37330 факсsosny1@lyban.edu.by

Год малой родины

Russian Belarusian English